Сцяг Субота, 13 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2017, 19:01

Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства"

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 12 красавіка прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Вышаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", якая адбудзецца ў Варшаве (Польшча). Такая інфармацыя размешчана на сайце МЗС, паведамляе БЕЛТА.

Чакаецца, што ў ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краін - удзельніц Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства" напярэдадні маючага адбыцца саміту "Усходняга партнёрства".

Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам МЗС краін - членаў Еўрапейскага саюза, дзяржаў "Усходняга партнёрства" і еўраструктур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі