Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 чэрвеня 2022, 13:58

Макей прыляцеў у Ерэван для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АДКБ

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Арменіі. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Twitter-акаўнце МЗС, паведамляе БЕЛТА.

"Пачаўся візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Ерэван для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АДКБ", - паведамілі ў ведамстве.

Як паведамлялася, пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбудзецца ў Ерэване 10 чэрвеня. Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў абмяркуюць міжнародную і рэгіянальную бяспеку і яе ўплыў на бяспеку дзяржаў - членаў арганізацыі.

Членам Савета міністраў замежных спраў будзе прадастаўлена інфармацыя аб праводзімай Сакратарыятам і Аб'яднаным штабам АДКБ рабоце па ўдасканаленні механізма крызіснага рэагавання арганізацыі ў сучасных геапалітычных рэаліях.

У сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін АДКБ прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі