22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Узбекістана Уладзімірам Норавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных інтэграцыйных арганізацый, бягучыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама абмяняліся думкамі адносна міжнароднага парадку дня.-0-