Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 ліпеня 2019, 10:46

Макей пра беларуска-расійскія перагаворы ў Санкт-Пецярбургу: думаю, што сустрэча будзе змястоўная

16 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей упэўнены ў змястоўнасці маючай адбыцца ў Санкт-Пецярбургу беларуска-расійскай сустрэчы на вышэйшым узроўні. Аб гэтым ён сёння заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заўтра-паслязаўтра будзе сустрэча. Думаю, што яна будзе змястоўная, таму што група (беларуска-расійская. - Заўвага БЕЛТА) правяла пэўную работу. Важна будзе абмеркаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты", - сказаў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, па асобных пытаннях існуюць некаторыя розныя ацэнкі. "Думаю, у ходзе сустрэчы магчыма будзе іх зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі", - сказаў міністр.

Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. У Санкт-Пецярбургу разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным ён 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні, 17 ліпеня, прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі