Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: перагаворы з Хэйлам прайшлі ў атмасферы абсалютнай адкрытасці і даверу

Палітыка 17.09.2019 | 20:00
Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Перагаворы з Дэвідам Хэйлам прайшлі ў атмасферы абсалютнай адкрытасці і даверу. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння пасля сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перагаворы Дэвіда Хэйла з Прэзідэнтам Беларусі доўжыліся больш за гадзіну, адбылася таксама сустрэча з міністрам замежных спраў. "Мы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку самыя значныя - палітычныя, у сферы правоў чалавека, пытанні эканамічнага дыялогу. Павінен канстатаваць, што сённяшнія перагаворы прайшлі ў атмасферы абсалютнай адкрытасці і ўзаемнага даверу", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

Паводле яго слоў, бакі гаварылі не толькі пра бягучы стан двухбаковых адносін, але і пра іх перспектывы, абмеркавалі канкрэтныя сферы, у якіх можна выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва.

"Візіт праходзіць у важны перыяд у гісторыі беларуска-амерыканскіх адносін. Дастаткова прывесці той факт, што Хэйл наведвае Беларусь - чыноўнік такога высокага рангу з Дзяржаўнага дэпартамента прыязджае ў нашу краіну ўпершыню за апошнія 25 гадоў", - звярнуў увагу Уладзімір Макей.

"У нас ёсць адчуванне таго, што ўзаемнае прадстаўніцтва дзвюх краін у Вашынгтоне і Мінску на ўзроўні часовых павераных у справах ужо не адпавядае рэаліям сённяшняга дня і патрабуе карэкціроўкі. Больш высокі ўзровень прадстаўніцтва мог бы дазволіць эфектыўней рэалізаваць тыя магчымасці, якія адкрываюцца перад нашымі краінамі", - заявіў міністр.

Ён яшчэ раз адзначыў, што задаволены характарам праведзеных перагавораў. Быў у тым ліку абмеркаваны шэраг пытанняў, якія звязаны з узаемадзеяннем у рамках міжнародных арганізацый, датычацца сітуацыі ў некаторых рэгіёнах, дзе назіраецца напружанасць і канфрантацыя.

"Я ўдзячны Хэйлу за абсалютна шчыры і адкрыты абмен думкамі. Як нам здаецца, ёсць узаемная зацікаўленасць у далейшым паглыбленні і развіцці адносін. Мы дзякуем нашым амерыканскім сябрам за гэты інтарэс. І гатовы і далей паступальна рухацца па шляху паглыблення нашага супрацоўніцтва з мэтай, каб гэты працэс стаў незваротным", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.