Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 сакавіка 2022, 09:42

Макей: перагаворы на Прыпяці могуць стаць пачаткам працэсу, які не дапусціць "славянскай вясны"

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праведзеныя расійска-ўкраінскія перагаворы на Прыпяці могуць стаць пачаткам працэсу, які не дапусціць "славянскай вясны". Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу гэтыя перагаворы выключна важнымі. Таму што яны могуць стаць пачаткам працэсу, які не дапусціць узнікнення, як сказаў адзін з нашых журналістаў, "славянскай вясны". Вы бачыце па заключных заявах дэлегацый, што дасягнуты пэўныя дамоўленасці, якія выклікаюць асцярожны аптымізм. Мы рады, што гэта адбылося на беларускай зямлі, таму што Беларусь гатова зрабіць усё для таго, каб былі знойдзеныя шляхі для вырашэння ўсіх крызісных, праблемных пытанняў", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі