Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 14:35

Макей - перагаворшчыкам Расіі і Украіны: можаце адчуваць сябе ў поўнай бяспецы, гэта наш святы абавязак

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворшчыкі Расіі і Украіны могуць адчуваць сябе ў Беларусі ў поўнай бяспецы. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў перад пачаткам перагавораў Расіі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паважаныя сябры, Прэзідэнт Беларусі прасіў сустрэць вас, вітаць і забяспечыць максімальна вашу работу. Як было дагаворана з прэзідэнтамі Зяленскім і Пуціным, вы можаце адчуваць сябе ў поўнай бяспецы. Гэта наш святы абавязак", - сказаў кіраўнік МЗС.

Расійская і ўкраінская дэлегацыі сёння праводзяць свае першыя перагаворы. Сустрэча бакоў праходзіць у Гомельскай вобласці на беразе Прыпяці. З-за меркаванняў бяспекі дакладнае месца арганізатары перагавораў не называюць.

Расійскую дэлегацыю на перагаворах узначаліў памочнік Прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. У яе склад таксама ўвайшлі намеснік міністра абароны, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Рудэнка, старшыня камітэта Дзяржаўнай думы па міжнародных справах Леанід Слуцкі і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Украінскі бок прадстаўляюць намеснік кіраўніка МЗС Мікалай Тачыцкі, міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, кіраўнік фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія, народны дэпутат Рустэм Умераў і першы намеснік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі