Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: пераасэнсаванне Хельсінкскага працэсу можа стаць галоўным аб'яднальным праектам для кантынента

Палітыка 07.12.2018 | 11:39
Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

7 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пераасэнсаванне духу і сутнасці Хельсінкскага працэсу, адаптаванага да новых рэалій, можа стаць галоўным палітычным праектам аб'яднальнага характару для ўсяго кантынента. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на 25-м пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ ў Мілане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Крытычна важнымі інгрэдыентамі для зняцця існуючых напружанасцей застаюцца канструктыўная палітычная воля і захаванне міжнароднага права. Менавіта аб гэтым Прэзідэнт Беларусі гаварыў на праведзенай у кастрычніку ў Мінску сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, згадваючы нашу ідэю аб запуску новага Хельсінкскага працэсу. Мы не прапануем перагляд дзеючай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Усё, чаго ўдалося дасягнуць, павінна быць захавана і, пры неабходнасці, адаптавана ў святле ўзнікнення новых выклікаў, існуючай тэндэнцыі да эскалацыі напружанасці, новай гонкі ўзбраенняў", - падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу, што пытаннем нумар адзін на парадку дня з'яўляецца не пераразмеркаванне сфер уплыву, а выяўленне і ўзгадненне інтарэсаў. "Пільнай неабходнасцю становіцца пошук магчымасцей выпрацоўкі базавых элементаў гэтага працэсу, нават калі давядзецца пачынаць з экспертнага ўзроўню з далейшым уключэннем ключавых зацікаўленых бакоў, - сказаў Уладзімір Макей. - Пераасэнсаванне духу і сутнасці Хельсінкскага працэсу, адаптаванага да новых рэалій, можа стаць галоўным палітычным праектам аб'яднальнага характару для ўсяго кантынента".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.