Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2021, 16:02

Макей: пазіцыя Беларусі адносна Крыма застаецца такой, якой была

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі адносна Крыма застаецца такой, якой была. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у інтэрв'ю агенцтву РІА "Навіны", фрагменты якога апублікаваны ў афіцыйным Twitter-акаўнце МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Пазіцыя Беларусі адносна Крыма застаецца такой, якой была. Мы разумеем у рэальнасці, што Крым з'яўляецца цяпер расійскай тэрыторыяй. Давайце зыходзіць з гэтага", - сказаў Уладзімір Макей.

Як паведамлялася, тэма Крыма нечакана ўсплыла на праведзеным 4 лістапада пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прымаў у ім удзел знаходзячыся ў Севастопалі з нагоды адзначаемага ў Расіі Дня народнага адзінства. У сувязі з гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка жартам паскардзіўся, што расійскі калега не запрасіў яго ў Крым. "Я проста хачу на заканчэнне членам Вышэйшага дзяржсавета паскардзіцца. Украіна закрыла для Беларусі неба, і мы ніяк не можам трапіць праз Украіну ў Крым. А там у нас і ўласнасць, і іншыя ёсць праблемы. І вось Уладзімір Уладзіміравіч мне ўсё абяцаў-абяцаў, што з сабой возьме ў Крым, пакажа навінкі, што там новага зроблена. А зроблена нямала. Па дарозе правязе ў Крым. Але вось сёння адзін паехаў і мяне з сабой не запрасіў. Таму я вось з такой скаргай перад членамі Вышэйшага дзяржсавета выступаю", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі