Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 чэрвеня 2020, 14:59

Макей пацвердзіў намер Беларусі запрасіць міжнародных наглядальнікаў на выбары

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пацвердзіў намер Беларусі запрасіць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне журналіста, ці будзе Беларусь запрашаць міжнародных наглядальнікаў на маючыя адбыцца выбары, міністр сказаў: "Так, будзем. Мы запыталі ў Міністэрстве аховы здароўя іх меркаванне адносна эпідэміялагічнай сітуацыі, аб тым, як нам дзейнічаць у выпадку прыезду замежных наглядальнікаў на выбары. На падставе гэтай інфармацыі будзем затым фармуляваць нашы прапановы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі