Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 мая 2020, 16:51

Макей па тэлефоне абмеркаваў тэматыку правоў чалавека са спецпрадстаўніком ЕС Гілмарам

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Эйманам Гілмарам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Субяседнікі абмеркавалі тэматыку беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння ў сферы правоў чалавека і меры, якія прымаюцца для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі", - расказалі ў МЗС. У час размовы гаворка таксама ішла аб перспектывах супрацоўніцтва па лініі АБСЕ.

"Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь на пастаяннай аснове абмяркоўвае ва ўзаемапаважлівым духу тэматыку правоў чалавека з ЕС і ЗША і мае намер прадаўжаць гэту практыку", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі