Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 кастрычніка 2019, 15:22

Макей назваў прычыну адмены візіту Магерыні ў Мінск

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні ў Мінск адмяніўся з-за накладак у графіку. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у кулуарах форуму "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут няма ніякай тайны і ніякай канспіралогіі", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што ў Мінску даўно рыхтаваліся да правядзення сустрэчы "Усходняе партнёрства" высокага ўзроўню. У ёй павінна была прыняць удзел і Федэрыка Магерыні. "На жаль, мы доўга не маглі атрымаць адказу ад нашых еўрапейскіх партнёраў па даце мерапрыемства. Калі нарэшце атрымалі адказ, аказалася, што існуюць пэўныя накладкі ў графіку палітычных мерапрыемстваў, якія праходзяць у Беларусі. Мы не змаглі забяспечыць высокі ўзровень правядзення мерапрыемства і сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя "Усходняга партнёрства". З-за накладкі графікаў агульнапалітычных мерапрыемстваў і ў Еўрасаюзе, і ў Беларусі давялося перанесці гэту сустрэчу", - растлумачыў Уладзімір Макей.

Ён перакананы, што гэта мерапрыемства ў Мінску рана ці позна адбудзецца, яго даты абмяркоўваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі