
Фота з архіва
9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Індыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Запланаваны перагаворы з кіраўніком МЗС Індыі, кіраўнікамі шэрага галіновых міністэрстваў і ведамстваў, удзел у рабоце міжурадавай камісіі.-0-