Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 снежня 2020, 09:00

Макей на пасяджэнні СМЗС АБСЕ выступіў супраць надуманага выкарыстання ўстарэлых палітызаваных механізмаў

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае супраць надуманага выкарыстання асобнымі дзяржавамі - удзельніцамі АБСЕ ўстарэлых палітызаваных механізмаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей 3 снежня на 27-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў АБСЕ, якая прайшла анлайн, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На пленарным пасяджэнні СМЗС кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліў неабходнасць пераадольваць дэфіцыт узаемнага даверу і блокавае мысленне, што захаваліся на прасторы АБСЕ, захоўваць прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы.

Уладзімір Макей акцэнтаваў увагу на недапушчальнасці прыняцця дзяржавамі-ўдзельніцамі аднабаковых абмежавальных мер, а таксама адзначыў контрпрадукцыйны характар санкцый, асабліва эканамічных, якія ніколі не дасягаюць сваіх мэт і толькі паглыбляюць бездань недаверу паміж краінамі.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў уклад Беларусі ва ўрэгуляванне зацягнутых канфліктаў на прасторы АБСЕ, намаганні па процідзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам. Міністр заклікаў засяродзіцца на рэальных пагрозах бяспецы і шукаць шляхі выхаду з інстытуцыянальнага крызісу, з якім сутыкнулася арганізацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі