ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 19 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 16:04

Макей: мы будзем процідзейнічаць спробам выкарыстоўваць у Беларусі рэвалюцыйныя метады

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе процістаяць спробам выкарыстання ў краіне рэвалюцыйных метадаў, у тым ліку заяўляючы аб сваёй пазіцыі на міжнароднай арэне. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам па выніках сумеснай калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр прывёў прыклады палітыкі двайных стандартаў і рознай рэакцыі заходніх краін на падобныя падзеі ў Беларусі і іншых дзяржавах. Пры гэтым ён зрабіў акцэнт на неправамернасці і контрпрадуктыўнасці спроб рэвалюцыйным шляхам змяніць уладу ў Беларусі. "Я таксама за перамены, але яны павінны праходзіць эвалюцыйным спосабам, спакойна, у рамках удасканалення заканадаўства, праз унутрынацыянальны дыялог, удасканаленне Канстытуцыі, але ні ў якім разе не праз рэвалюцыю, якая нічога добрага не прынясе ні краіне, ні народу", - сказаў ён.

"Мы бачым тое, што адбываецца, адэкватна ацэньваем сітуацыю, і мы не дапусцім, каб такія рэвалюцыйныя метады выкарыстоўваліся ў Беларусі, - дадаў Уладзімір Макей. - Вядома, мы будзем процідзейнічаць гэтым спробам на міжнароднай арэне разам з нашымі партнёрамі ў рамках і АДКБ, і Саюзнай дзяржавы, і СНД, і іншых структур".

Міністр звярнуў увагу, што Беларусь апошнім часам знаходзіцца ў фокусе міжнароднай інфармацыйнай увагі, але "ў асноўным у негатыўным кантэксце". Пры гэтым заходнееўрапейская супольнасць, на яго думку, раздзяляе іншыя краіны на сваіх і чужых. Праблемы ў "сваіх" яны не заўважаюць, а "чужых" - "б'юць наводмаш" за аналагічныя праблемы. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з публікацыяй крытычнага артыкула ў нямецкай газеце пра Анджэя Дуду напярэдадні выбараў. Гэты артыкул быў расцэнены польскім бокам як умяшанне ва ўнутраныя справы. Іншы прыклад - дэманстрацыі ў Польшчы супраць закона аб забароне абортаў. Прэм'ер-міністр Польшчы называе іх дзяржаўным злачынствам, а пратэсты ў Беларусі лічыць нармальнай рэалізацыяй правоў чалавека. "Гэта двайныя стандарты. Мы будзем актыўна процідзейнічаць гэтаму на міжнароднай арэне", - запэўніў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі