Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 14:25

Макей: Лукашэнка спадзяецца, што ў ходзе перагавораў удасца знайсці шляхі вырашэння крызісных пытанняў

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што ў ходзе расійска-ўкраінскіх перагавораў на Прыпяці ўдасца знайсці шляхі вырашэння крызісных пытанняў. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў перад пачаткам перагавораў Расіі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт Лукашэнка шчыра спадзяецца, што ў ходзе сённяшніх перагавораў удасца знайсці шляхі вырашэння ўсіх крызісных пытанняў. І ўсе беларусы моляцца за гэта. Любыя вашы просьбы і прапановы, якія датычацца арганізацыі сённяшняй сустрэчы, будуць прыняты і без пярэчання выкананы. Чакаем выніку", - сказаў кіраўнік МЗС.

Расійская і ўкраінская дэлегацыі сёння праводзяць свае першыя перагаворы. Сустрэча бакоў праходзіць у Гомельскай вобласці на беразе Прыпяці. Зыходзячы з меркаванняў бяспекі дакладнае месца арганізатары перагавораў не называюць.

Расійскую дэлегацыю на перагаворах узначаліў памочнік Прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. У яе склад таксама ўвайшлі намеснік міністра абароны, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Рудэнка, старшыня камітэта Дзяржаўнай думы па міжнародных справах Леанід Слуцкі і Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Украінскі бок прадстаўляюць намеснік кіраўніка МЗС Мікалай Тачыцкі, міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, кіраўнік фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія, народны дэпутат Рустэм Умераў і першы намеснік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі