Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Макей лічыць неабходным умацаванне эканамічнай інтэграцыі і гандлёвых сувязей у Еўропе

Палітыка 10.04.2019 | 10:18
Выступае Уладзімір Макей. Фота МЗС
Выступае Уладзімір Макей. Фота МЗС

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў аб неабходнасці ўмацавання эканамічнай інтэграцыі і гандлёвых сувязей на пан'еўрапейскай прасторы. Аб гэтым ён заявіў у ходзе візіту ў Жэневу на 68-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Міністр падкрэсліў унікальную ролю ЕЭК ААН як адзінай у Еўропе дзеючай і эфектыўнай пляцоўкі па пытаннях эканомікі і сацыяльнага развіцця, якая ўключае ўсе краіны рэгіёна на раўнапраўнай аснове. Ён заявіў таксама аб падтрымцы Беларуссю лідарскіх намаганняў Сакратарыята ЕЭК ААН па актывізацыі работы дзяржаў - членаў Камісіі па міжсектаральных тэмах, якія маюць аб'яднальны патэнцыял і ўяўляюць практычны інтарэс як для палітыкаў, так і для экспертаў.

Уладзімір Макей заклікаў экспертаў усіх краін еўрапейскага рэгіёна прадоўжыць мэтанакіраваную работу па далейшай гарманізацыі эканамічных правіл, стандартаў і практык па фарміраванні большай узаемазалежнасці дзяржаў з выхадам у доўгатэрміновай перспектыве на адзіную эканамічную пан'еўрапейскую прастору. Стварэнне такой прасторы стала б гарантыяй міру, стабільнасці і працвітання не толькі для беларусаў, але і для ўсіх жыхароў кантынента. У якасці стратэгічнага пытання ў вырашэнні гэтай задачы міністр вылучыў асаблівую важнасць найхутчэйшага наладжвання прамых кантактаў паміж наднацыянальнымі органамі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза.

Міністр замежных спраў Беларусі таксама правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Жэневе, асабістым прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН пры Канферэнцыі па раззбраенні Міхаэлем Мелерам. Бакі канстатавалі рост міжнароднай напружанасці і дэградацыю традыцыйнай сістэмы забеспячэння міжнароднага міру і бяспекі. У час сустрэчы была пацверджана ўпэўненасць у неабходнасці процідзеяння такім тэндэнцыям праз умацаванне шматбаковых міжнародных інстытутаў.

Уладзімір Макей праінфармаваў аб ініцыятыве Беларусі па ўсебаковым дыялогу па пытаннях глабальнай бяспекі, а таксама аб серыі адпаведных экспертных мерапрыемстваў у Мінску на гэту тэму ў 2018-2019 гадах.

Генеральны дырэктар Аддзялення ААН у Жэневе вітаў уклад Беларусі ў рэгіянальную і глабальную бяспеку, у тым ліку актыўную пазіцыю па ажыўленні дзейнасці Канферэнцыі па раззбраенні ў Жэневе. Міхаэль Мелер прыцягнуў увагу да новых выклікаў і пагроз у галіне раззбраення, звязаных, на яго думку, з навуковым прагрэсам і ростам магчымасцей недзяржаўнага сектара. Ён таксама падтрымаў ініцыятыўную гатоўнасць Беларусі да работы па гэтых пытаннях як у Канферэнцыі па раззбраенні ў Жэневе, так і ў Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і сакратарыята ААН у Жэневе па пашырэнні канцэпцыі ўстойлівага развіцця ў нашай краіне.

У ходзе візіту ў Жэневу Уладзімір Макей таксама сустрэўся з выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Вольгай Алгаеравай. Міністр выказаў задавальненне ўзроўнем супрацоўніцтва ўрада і Сакратарыята ЕЭК ААН. Уладзімір Макей падкрэсліў запатрабаванасць праектаў тэхнічнага садзейнічання, што рэалізуюцца экспертамі ЕЭК ААН для беларускіх галіновых органаў у сферах экалогіі, энергазберажэння, жыллёва-камунальнай палітыкі, па пытаннях старэння насельніцтва, аптымізацыі рэгулявання сферы інавацый, развіцця інстытута дзяржаўна-прыватнага партнёрства і ў шэрагу іншых напрамкаў. Такая работа ўносіць прамы ўклад ва ўдасканаленне сацыяльна-эканамічных адносін у Беларусі.

Міністр пацвердзіў стратэгічную прыхільнасць да мандата ЕЭК ААН з мэтай садзейнічаць эканамічнай інтэграцыі еўрапейскіх краін і пашырэнню іх эканамічнага супрацоўніцтва з іншымі рэгіёнамі. У сувязі з гэтым ён заявіў пра натуральны інтарэс Беларусі да ўмацавання камісіі і намер садзейнічаць гэтаму, у тым ліку праз удзел у кіруючых органах ЕЭК ААН.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.