Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Макей: Латвія для Беларусі - добрая суседка, важны і надзейны партнёр

Палітыка 15.11.2018 | 18:51
Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

15 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначае гістарычную сувязь народаў Беларусі і Латвіі, а таксама падкрэслівае дружалюбны і партнёрскі характар двухбаковых адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці ў Нацыянальным мастацкім музеі выстаўкі "Латвіі - 100. Гісторыя, мастацтва, традыцыі" і прыёме пасольства Латвіі з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў, што мінулыя гады былі напоўнены як дрэнным, так і добрым і выказаў меркаванне, што добрага ўсё ж такі было больш. "Сёння Латвія - гэта сапраўды паважаная еўрапейская дзяржава з моцнай эканомікай, якая займае дастойнае месца на міжнароднай арэне. Але для Беларусі Латвія - у першую чаргу добрая суседка, надзейны і важны партнёр", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, Беларусь і Латвія, народы дзвюх краін маюць шмат агульнага, разам з тым захоўваюць сваю самабытнасць і ўнікальнасць. Веданне гісторыі і культуры, разуменне традыцый, паважанне інтарэсаў адзін аднаго служыць добрым фундаментам для развіцця сапраўды добрасуседскіх, узаемавыгадных і партнёрскіх адносін.

Міністр згадаў малавядомы гістарычны факт, які добра характарызуе адносіны паміж беларусамі і латышамі. Так, нават у пачатку станаўлення ўласнай незалежнасці ў 1919 годзе Латвія ўдзяляла значную ўвагу працэсам станаўлення дзяржаўнасці Беларусі. У красавіку 1919 года на мірнай канферэнцыі ў Парыжы, якая падводзіла вынікі Першай сусветнай вайны і вырашала лёсы пасляваеннага свету, дэлегацыя Латвійскай Рэспублікі распаўсюдзіла мемарандум, прысвечаны беларусам. У дакуменце ў прыватнасці гаварылася, што мэтай Латвіі было падтрыманне дружалюбных адносін "з гэтай выдатнай краінай", мелася на ўвазе Беларусь.

"Мне здаецца, што стагоддзе, якое мінула з часу напісання гэтых слоў, цалкам пацвердзіла, што стаўленне нашых народаў адзін да аднаго і мэты, якія стаяць перад намі, зусім не змяніліся. Жывую сувязь стагоддзяў пацвярджаюць і лёсы людзей", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён назваў сімвалічным той факт, што мерапрыемства ў Мінску наведаў Гунціс Улманіс - першы прэзідэнт Латвіі пасля аднаўлення незалежнасці ў 90-я гады XX стагоддзя і ўнучаты пляменнік старшыні Часовага ўрада, які ўдзельнічаў у абвяшчэнні Латвійскай Рэспублікі ў лістападзе 1918 года, Карліса Улманіса.

Міністр нагадаў, што ў мінулым годзе краіны адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж сучаснымі Беларуссю і Латвіяй. За гэты перыяд сумеснымі намаганнямі ўдалося шмат чаго дабіцца - ёсць багаты багаж паспяхова рэалізаваных праектаў, праведзеных візітаў і сустрэч, падпісаных пагадненняў і дакладна абазначаных задач на перспектыву.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што адносіны з Латвіяй цяпер выйшлі на якасна новы ўзровень, актыўна развіваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі. Аднак ён адзначыў, што існуючы ўзровень яшчэ не мяжа і бакам ёсць над чым працаваць. "Добрая аснова створана. Наша задача заключаецца ў тым, каб і далей яе ўдасканальваць", - заявіў міністр.

Самым галоўным міністр назваў той факт, што створаны неабходныя ўмовы для простых грамадзян. Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі і Латвіі з 2008 года маюць магчымасць у спрошчаным парадку без віз наведваць адзін аднаго. Акрамя таго, Беларуссю было прынята рашэнне аб 30-дзённым бязвізавым уездзе ў нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт, у тым ліку і ў адносінах да грамадзян Латвіі. Уладзімір Макей лічыць гэта важным у кантэксце маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ў чэрвені 2019 года, а таксама сумеснага чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе ў Мінску і Рызе.

Дзяржаўная незалежнасць Латвіі была абвешчана 18 лістапада 1918 года на пасяджэнні Народнага савета лідараў нацыянальнага руху.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.