
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канфлікт ва Украіне павінен вырашацца на аснове балансу інтарэсаў трох краін - Украіны, Расіі і Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша прынцыповая пазіцыя ў тым, што перагаворы павінны весціся з удзелам трох бакоў, для якіх важна сітуацыя, што развіваецца ў нашым рэгіёне. Гэта датычыцца і Расіі, і Украіны, і Беларусі. Калі гаварыць пра гарантыі, то павінна быць дакладнае разуменне, якія гарантыі бяспекі будуць і для Расіі, і для Украіны, і для Беларусі", - сказаў Уладзімір Макей.
Ён адзначыў, што пазіцыя беларускай дзяржавы вядома: краіна зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту. "Павінна быць знойдзена рашэнне гэтага пытання, але на аснове балансу інтарэсаў, які прынцыпова важны і для Расіі, і для Украіны, і для Беларусі", - падкрэсліў міністр.-0-