Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 лістапада 2022, 16:06

Макей і Зась абмеркавалі сітуацыю ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Станіславам Засем, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адбыўся зацікаўлены абмен меркаваннямі аб бягучай сітуацыі ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў рамках АДКБ, у тым ліку ў кантэксце будучага старшынства Рэспублікі Беларусь у арганізацыі ў 2023 годзе.

Асаблівая ўвага ўдзелена вынікам пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбылася 28 кастрычніка 2022 г. у фармаце відэаканферэнцыі, а таксама ходу падрыхтоўкі да маючых адбыцца пасяджэнняў статутных органаў АДКБ - сесіі Савета калектыўнай бяспекі і сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі.

Уладзімір Макей падзякаваў Станіславу Засю за яго дзейнасць на пасадзе генеральнага сакратара АДКБ за мінулы трохгадовы перыяд, высока ацаніўшы яго ўклад у развіццё арганізацыі і ўмацаванне калектыўнай бяспекі ў зоне адказнасці АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі