Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 17:00

Макей і Лебедзеў абмеркавалі тэму міжнароднага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі

5 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 5 жніўня сустрэўся са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеем Лебедзевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Бакі абмеркавалі працэс падрыхтоўкі да пасяджэнняў статутных органаў Садружнасці, запланаваных на другое паўгоддзе, тэматыку старшынства Беларусі ў СНД у 2021 годзе, а таксама іншыя актуальныя пытанні шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Разгледжаны ход выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь і пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем міжнароднага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі".

Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказваць місіі наглядальнікаў ад СНД неабходнае садзейнічанне для выканання свайго мандата, а таксама заявіў, што зробіць усё магчымае для забеспячэння дэмакратычнага і транспарэнтнага выбарчага працэсу, што адлюстроўвае волю народа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі