Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 чэрвеня 2021, 15:08

Макей і Лаўроў дамовіліся прадоўжыць цеснае ўзаемадзеянне і рэгулярныя кантакты па лініі МЗС

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У развіццё праведзеных на мінулым тыдні рабочых перагавораў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі і скаардынавалі ход рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. Падрабязна спыніліся як на двухбаковым узаемадзеянні, так і на шматбаковым парадку дня.

Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да прадаўжэння цеснага ўзаемадзеяння і рэгулярных рабочых кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі