Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 мая 2021, 18:26

Макей і яго таджыкскі калега адзначылі рост тавараабароту паміж дзвюма краінамі - больш за 300 працэнтаў

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час рабочага візіту ў Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АДКБ 18 мая адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Таджыкістана Сіраджыдзінам Мухрыдзінам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-таджыкскіх адносін, узаемадзеянне Мінска і Душанбэ на міжнародных пляцоўках. "Бакі выказалі задавальненне тэмпамі росту тавараабароту па выніках 2020 года, які склаў 307,7 працэнта да 2019 года. Міністры абмяняліся думкамі адносна перспектыў умацавання эканамічных сувязей, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі, а таксама праінфармавалі адзін аднаго аб ходзе рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках пасяджэння міжурадавай беларуска-таджыкскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў красавіку 2021 года", - расказалі ў міністэрстве. Падкрэслена таксама, што развіццю супрацоўніцтва будзе садзейнічаць удзел прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін у выставачных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі і Таджыкістане.

Па выніках сустрэчы падпісаны план кансультацый паміж міністэрствамі на 2021-2022 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі