Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 чэрвеня 2019, 15:40

Макей і Дэтмар абмеркавалі пашырэнне дыялогу па лініі Беларусь - ЕС

17 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перспектывы развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва абмеркаваны 17 чэрвеня ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэта тэма разглядалася на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Петэрам Дэтмарам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Беларускі бок высока ацаніў вынікі дзейнасці Петэра Дэтмара з пункту гледжання беларуска-германскіх адносін і пашырэння дыялогу па лініі Беларусь - Еўрапейскі саюз. Акрамя таго, абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін, уключаючы планы па рэалізацыі ў гэтым годзе сумесных мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі