Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: ёсць адчуванне, што ў свеце яшчэ не ўсвядомілі нарастаючую пагрозу вялікага ваеннага канфлікту

Палітыка 21.11.2018 | 11:21

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ёсць адчуванне, што ў свеце яшчэ не ўсвядомілі нарастаючую пагрозу вялікага ваеннага канфлікту, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сёння на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння цяжка не пагадзіцца з тымі палітыкамі і экспертамі, якія праводзяць трывожныя паралелі паміж з'явамі сённяшняга дня і пачатку XX стагоддзя. Аднак, нягледзячы на шырокае дэклараванне праблемы, у Беларусі ёсць адчуванне, што па-сапраўднаму ўсведамлення рэальнасці нарастаючай пагрозы вялікага ваеннага канфлікту ў свеце не адбылося", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што працягваецца разбурэнне асноватворных дамоўленасцей у сферы міжнароднай бяспекі, ідзе нарошчванне ваенных патэнцыялаў, у тым ліку і ў Еўропе, побач з Беларуссю. "Мы бачым значна больш размоў аб уласных інтарэсах, прэтэнзіях, заклапочанасцях, чым канкрэтных крокаў у напрамку змянення сітуацыі", - звярнуў увагу дыпламат.

Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей'

Паводле слоў міністра, цэнтральная праблема сучаснай сусветнай і рэгіянальнай палітыкі - гарантаванне бяспекі ва ўсіх яе вымярэннях, пераадоленне канфрантацыі і высокага градуса недаверу паміж краінамі. "Гэта пытанне стала адным з вызначальных фактараў міжнародных адносін у цэлым і ў Еўрапейскім рэгіёне ў прыватнасці. Аб гэтым гаварылі ўдзельнікі нядаўна праведзенага ў Мінску пасяджэння Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, на якім выступіў і Прэзідэнт нашай краіны", - дадаў Уладзімір Макей. Пра неабходнасць пошуку адказаў на ўсё большую напружанасць у свеце гаварылі лідары дзяржаў і на праведзеных у лістападзе ў Парыжы маштабных мерапрыемствах, прымеркаваных да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, уключаючы форум міру.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў супадзенне прынцыповых падыходаў Беларусі і Расіі па ключавых пытаннях парадку дня ў сферы раззбраення, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі. "Мы паслядоўна падтрымліваем расійскі бок на міжнародных пляцоўках. З 2015 года Беларусь прадстаўляе інтарэсы Расіі ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Мы выступілі з адзіных пазіцый супраць надзялення АЗХЗ паўнамоцтвамі па ўстанаўленні адказнасці за прымяненне хімзброі", - звярнуў увагу дыпламат.

На пляцоўцы ААН Беларусь была адзінай, каму ўдалося выступіць у падтрымку ініцыятывы Расіі аб унясенні праекта рэзалюцыі аб Дагаворы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. "Мы сталі суаўтарамі расійскіх праектаў рэзалюцый Першага камітэта па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы і па міжнароднай інфармацыйнай бяспецы", - сказаў Уладзімір Макей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.