Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 красавіка 2022, 14:26

Макей: да Украіны і Расіі даведзена пазіцыя аб неабходнасці ўдзелу Беларусі ў перагаворах

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да Украіны і Расіі даведзена пазіцыя аб неабходнасці ўдзелу Беларусі ў перагаворах. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля пасяджэння Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выказвалі гэту пазіцыю і раней, даводзілі да ўсіх бакоў. Даводзілі гэту пазіцыю і ў апошнія дні да шэрага нашых партнёраў", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што падагульняючая сустрэча ўкраінскага і расійскага бакоў не можа адбыцца без удзелу Беларусі: "Мы лічым, што няважна, дзе будзе праходзіць у канчатковым выніку заключная сустрэча (мірных перагавораў Расіі і Украіны. - Заўвага БЕЛТА). Але тое, што Прэзідэнт Беларусі павінен удзельнічаць у гэтых перагаворах, гэта наша адназначнае меркаванне".

Міністр падкрэсліў: беларускі бок зацікаўлены ў міры і стабільнасці ў рэгіёне.

"Мы ўпэўнены, што інтарэсы і гарантыі бяспекі павінны быць прадугледжаны не толькі адносна Украіны і Расіі, але і Беларусі як аднаго з трох славянскіх народаў", - сказаў ён.

Як паведамлялася, на пасяджэнні Савета бяспекі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на перагаворах аб мірным урэгуляванні ва Украіне павінна прагучаць і пазіцыя Беларусі, МЗС даручана рэалізаваць гэта рашэнне.

"Не можа быць перагавораў без удзелу Беларусі. Калі вы нас увязалі ў гэта, перш за ўсё заходнія краіны, там, на гэтых перагаворах, зразумела, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы зыходзім з таго, што гэта вайна - за агароджай нашай краіны. І яна вельмі сур'ёзна ўплывае на сітуацыю ў Беларусі. Таму ніякіх сепаратных за спінай Беларусі дамоўленасцей быць не можа".

Паводле слоў Прэзідэнта, Расія такую пазіцыю Беларусі разумее. "Але гэта будзе супярэчыць задуме Захаду. Але гэта не значыць, што мы павінны скакаць пад дудку Захаду", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі