Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2021, 18:23

Макей: безадказнасць і непрадказальнасць Захаду становяцца нормай іх паводзін

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначае безадказнасць і непрадказальнасць Захаду, у прыватнасці ў адносінах да Беларусі і стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Безадказнасць і поўная непрадказальнасць з боку Захаду - гэта сёння становіцца абсалютнай нормай іх паводзін. І тое, што адбываецца ў адносінах да Беларусі, выходзіць за межы чалавечага разумення. Ідзе гульня без правіл. І нам у гэтай сітуацыі спрабаваць гуляць па нейкіх правілах таксама вельмі складана. Таму мы будзем вымушаны рэагаваць адэкватна развіццю сітуацыі", - заявіў кіраўнік МЗС.

Разам з тым, падкрэсліў Уладзімір Макей, для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага ўрэгулявання любых спрэчак. "Не санкцыйным шляхам, не, тым больш, ваенным. І мы гаварылі аб гэтым заўсёды. І нават у гэтых умовах, калі супраць Беларусі фактычна развязана гандлёва-эканамічная, палітычная вайна, аж да тэрарыстычных пагроз, мы лічым, што ёсць магчымасць для дыялогу. Мы не збіраемся спальваць за сабой масты. Мы заўсёды гаворым нашым партнёрам аб тым, што неабходна спыніцца, задумацца, да чаго могуць прывесці тыя ці іншыя дзеянні, і выпрацаваць такія крокі, якія далі б магчымасць супакоіць сітуацыю і не парушаць няўстойлівую стабільнасць у рэгіёне", - сказаў міністр.

"З нас хочуць зрабіць другую Украіну. Але гэта будзе яшчэ больш гарачая кропка на карце. І мы, зразумела, маем рашучы намер не дапусціць гэтага", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён расказаў, што Беларусь гаворыць сваім партнёрам аб неабходнасці сумесна думаць аб глабальных выкліках і пагрозах. У іх ліку барацьба з пандэміяй, змяненнем клімату, вырашэнне праблемы голаду, пытанні рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеяння ў барацьбе з тэрарызмам, міжнароднай аргзлачыннасцю. "Вось гэтыя каналы для дыялогу, мы лічым, павінны захоўвацца і паслужыць зыходным пунктам для таго, каб хаця б зрабіць першыя крокі для вяртання да ўзаемаразумення, якое існавала раней, - сказаў міністр. - Мы бачым на Захадзе абсалютную безадказнасць і нежаданне пачуць нейкі разважлівы голас. Але як бы ні было цяжка, мы будзем рэалізоўваць тыя прынцыпы нашай знешняй палітыкі, якія заўсёды былі характэрны для нашай краіны".

Міністр таксама адказаў на пытанне аб кадравай сітуацыі ў беларускай дыпламатычнай службе. Уладзімір Макей упэўнены, што пераважная большасць супрацоўнікаў МЗС - абсалютна адданыя дзяржаве людзі, гатовыя працаваць у сучасных складаных умовах. "Зразумела, што Захадам развязана адкрытая вайна супраць Беларусі. Зразумела, з якой мэтай. Але ёсць тыя, хто сумняваецца. Людзі, якія, можа, не да канца яшчэ разумеюць, што адбываецца. Менавіта да гэтых людзей і быў звернуты заклік Прэзідэнта вызначыцца і дакладна выпрацаваць для сябе пазіцыю. Калі ты клапацішся аб дзяржаве, значыць, павінен цалкам аддавацца рабоце на гэту дзяржаву. Калі сумняваешся, тады трэба вызначацца, пакідаць рады МЗС і не перашкаджаць міністэрству, замежным установам працаваць", - заявіў кіраўнік МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі