ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 мая 2021, 09:02

Макей: беларусы будуць стаяць да канца, але не падпарадкуюцца дыктату адносна сваёй краіны

Уладзімір Макей. Фота "Коммерсантъ"
Уладзімір Макей. Фота "Коммерсантъ"

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераважная большасць беларусаў будзе стаяць да канца, але не падпарадкуецца дыктату ў адносінах да сваёй краіны. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню "Коммерсантъ", паведамляе БЕЛТА.

"Мы вельмі сур'ёзна ставімся да заяў аб тым, што плануецца чацвёрты пакет санкцый супраць шэрага важных галін нашай эканомікі. Будзем рэагаваць на гэтыя рэчы, каб нівеліраваць санкцыі. Не магу цяпер гаварыць, якія гэта будуць меры, але ў нас ёсць вялікі вопыт жыцця пад санкцыямі, мы бачым, як некаторыя краіны і сёння жывуць пад санкцыямі, узяць той жа самы Іран, узяць эканамічную блакаду Кубы. Не хацелася б, каб абстаноўка і далей ускладнялася, але мы лічым, што ў гэтай сітуацыі трэба выстаяць", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле слоў міністра, ён даносіў гэту пазіцыю заходнім калегам, але ў іх "няма такога адчування, што ў Беларусі гатовы ісці да канца, каб адстаяць незалежнасць і суверэнітэт дзяржавы". "Праз санкцыі, праз спробы падтрымаць апазіцыю яны спрабуюць разбурыць нашу эканоміку, і гэта можа прывесці да знішчэння дзяржаўнасці краіны. Яны павінны добра разумець гэта. Яны думаюць, што далейшае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі прывядзе да таго, што народ выйдзе на вуліцы і змяце цяперашнюю ўладу. Катэгарычна не згодны. Перакананы, што сёння большасць народа з'яднаецца, наадварот, у гэтай сітуацыі і будзе падтрымліваць суверэнітэт, і незалежнасць, і самастойнасць у знешняй, ва ўнутранай палітыцы наперакор вось гэтаму націску. Перакананы, што пераважная большасць людзей будзе гатова стаяць да канца, але не падпарадкуецца вось таму дыктату, які цяпер адбываецца адносна Беларусі", - заявіў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі