Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: Беларусі і Расіі неабходна не дапусціць з'яўлення ў Еўропе ракет сярэдняй і меншай далёкасці

Палітыка 18.11.2019 | 17:58
Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

18 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ва ўзаемадзеянні з заходнімі партнёрамі павінны не дапусціць з'яўлення ў Еўропе ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асобна спынюся на адным з найбольш трывожных на сённяшні дзень выклікаў - сітуацыі з Дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, - сказаў Уладзімір Макей. - Яго касаванне прывяло да росту ваенна-палітычнай напружанасці ў розных рэгіёнах свету, у тым ліку ў Еўропе. У сітуацыі, што склалася, Беларусі і Расіі ва ўзаемадзеянні з заходнімі партнёрамі неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб ні ў якім разе не дапусціць з'яўлення на нашым кантыненце ракет адпаведных класаў".

Кіраўнік МЗС нагадаў, што на распрацоўку дэкларацыі аб неразмяшчэнні такіх ракет у Еўропе накіравана ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якая сугучная з прапановай Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб мараторыі на гэтыя ўзбраенні ў рэгіёне. "Мы разлічваем на тое, што НАТА таксама ўсведамляе неабходнасць дыялогу па гэтым пытанні", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён таксама адзначыў, што цяпер адным з вызначальных фактараў міжнародных адносін з'яўляецца ўстойлівая тэндэнцыя да разбурэння сучаснай архітэктуры міжнароднай і еўрапейскай бяспекі. "Сярод прычын гэтага працэсу - крызіс даверу ў адносінах паміж краінамі, які непарыўна звязаны з эрозіяй існуючага інструментарыя кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджвання", - упэўнены міністр замежных спраў Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.