Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 студзеня 2019, 17:07

Макей: Беларусі і Аўстрыі важна ўмацоўваць супрацоўніцтва ва ўмовах росту канфрантацыі ў рэгіёне

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусі і Аўстрыі вельмі важна ўмацоўваць супрацоўніцтва, асабліва ва ўмовах няпростай сітуацыі ў свеце і рэгіёне. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць рэзультатаў і палепшыць пазітыўную атмасферу двухбаковых сувязей. Асабліва цяпер, калі сітуацыя ў свеце і рэгіёне не паляпшаецца, а становіцца больш напружанай", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства і выказаў занепакоенасць нарастаючай канфрантацыяй у рэгіёне.

Уладзімір Макей падкрэсліў значнасць візіту. Пры гэтым міністр нагадаў, што ў свой час кіраўнік аўстрыйскага МЗС Себасцьян Курц запрасіў яго наведаць Аўстрыю ў перыяд, калі Беларусь была пад санкцыямі. "І гэта быў храбры крок, - заўважыў Уладзімір Макей. - Гэты і іншыя пазітыўныя крокі з аўстрыйскага боку ўнеслі ўклад у нашы двухбаковыя адносіны".

У сваю чаргу федэральны міністр па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі звярнула ўвагу на важнасць сустрэч і перагавораў у Мінску, далейшага развіцця дыялогу Аўстрыі і Беларусі.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі