Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 верасня 2021, 19:35

Макей: Беларусь з красавіка прапануе ЕС правесці кансультацыі па пытаннях нелегальнай міграцыі, але там адмаўляюцца

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з красавіка прапануе ЕС правесці кансультацыі па пытаннях нелегальнай міграцыі, але там адмаўляюцца. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З красавіка бягучага года мы прапануем Еўрапейскаму саюзу правесці кансультацыі па пытаннях нелегальнай міграцыі. ЕС катэгарычна адмаўляецца", - заявіў кіраўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што краіны ЕС у міграцыйным пытанні адмаўляюцца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. "Мы гэта абсалютна бачым і, зразумела, будзем гаварыць аб гэтым на ўсіх міжнародных пляцоўках", - сказаў Уладзімір Макей.

"Але мы гатовы да дыялогу. Лічым, што толькі ў рамках спакойнага, узаемапаважлівага дыялогу без выстаўлення штучных прэтэнзій, пагроз і шантажу можна знайсці вырашэнне любому пытанню, у тым ліку звязанаму з цяперашняй абстаноўкай на граніцы", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі