Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 15:15

Макей: Беларусь высока цэніць цвёрдую пазіцыю Расіі пры абмеркаванні праваабарончай тэмы на пляцоўках ААН і АБСЕ

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь высока цэніць надзейную, цвёрдую і паслядоўную пазіцыю расійскага боку пры абмеркаванні праваабарончай праблематыкі на пляцоўках ААН і АБСЕ. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што нядаўнія мерапрыемствы наконт "беларускага пытання" ў Савеце па правах чалавека і АБСЕ, неабгрунтаваныя санкцыйныя меры наглядна дэманструюць палітызацыю і нагнятанне сітуацыі з боку Еўрапейскага саюза. На яго думку, відаць яўнае злоўжыванне правачалавечай тэматыкай і прымяненне двайных стандартаў да нашых краін, якія не падзяляюць нібыта ўніверсальныя заходнія "каштоўнасці" і даражаць уласным суверэнітэтам.

"З задавальненнем адзначаю аказваемую Расіяй падтрымку ў паслявыбарны перыяд у нашай краіне на фоне агрэсіўнага знешняга націску на беларускае кіраўніцтва і спроб дэстабілізаваць сітуацыю тут, - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС. - Мы будзем і далей цвёрда процістаяць умяшанню ва ўнутраныя справы Беларусі звонку, не дапускаць навязвання аднабаковых пасрэдніцкіх паслуг асобнымі дзяржавамі і міжнароднымі структурамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі