Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2019, 12:56

Макей: Беларусь умацоўвае адносіны з Захадам, дакладна выконваючы абавязацельствы перад Расіяй

20 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь дакладна выконвае свае абавязацельствы ў стратэгічным партнёрстве з Расіяй. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакладна выконваючы свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй, Беларусь прадоўжыла ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўраатлантычным вектары", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, актыўна развіваецца таксама палітычны дыялог і супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Пры гэтым Беларусь нацэлена ў першую чаргу на дыверсіфікацыю знешнеэканамічнай дзейнасці.

"У цэлым задачы на знешнеэканамічным трэку, сфармуляваныя кіраўніком дзяржавы, застаюцца нязменнымі: гэта павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, захаванне традыцыйных рынкаў, выяўленне новых і замацаванне на іх, прыцягненне ў краіну сур'ёзных інвестараў", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі