Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 верасня 2021, 12:23

Макей: Беларусь традыцыйна нацэлена на развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі, архібіскупам Антэ Ёзічам. У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у міжнародных арганізацыях. Уладзімір Макей пацвердзіў традыцыйную нацэленасць на далейшае развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам, расказалі ў міністэрстве.

"Падкрэслена непахіснасць афіцыйных падыходаў у адносінах да Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этнаканфесійнай згоды ў цэлым. У гэтым кантэксце не трэба надаваць ніякага значэння асобным, выключна суб'ектыўным, спробам намаляваць сітуацыю інакш", - адзначылі ў прэс-службе.

Субяседнікі дамовіліся і далей падтрымліваць адкрыты і транспарэнтны дыялог па ўсіх пытаннях, звязаных з актывізацыяй беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнай згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі