Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лютага 2022, 14:19

Макей: Беларусь канцэптуальна пераасэнсавала знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя прыярытэты

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь канцэптуальна пераасэнсавала знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя прыярытэты. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэстабілізацыя сферы міжнароднай бяспекі, сур'ёзнае абвастрэнне ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне, ініцыятыўнае і неабгрунтаванае нарошчванне кантынгентаў замежных войскаў і ўзбраенняў у непасрэднай блізкасці ад нашых граніц вымусілі нас у мінулым годзе сумесна з Расіяй і іншымі партнёрамі па АДКБ удзяліць самую пільную ўвагу ўмацаванню абараназдольнасці краіны. Менавіта на фоне згаданых выклікаў і пагроз, па сутнасці, адбылося канцэптуальнае пераасэнсаванне нашых знешнепалітычных і знешнеэканамічных прыярытэтаў", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, зніжэнне ўзроўню і інтэнсіўнасці адносін з асобнымі краінамі і рэгіёнамі Беларусь кампенсуе нарошчваннем узаемадзеяння з тымі дзяржавамі і аб'яднаннямі, якія гатовы супрацоўнічаць на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя. Так, у мінулым годзе ўдалося істотна актывізаваць супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве, па лініі ЕАЭС і СНД. Прадоўжана нарошчванне ўзаемадзеяння па шырокім коле пытанняў з Кітаем, актывізавана работа з іншымі дзяржавамі "далёкай дугі".

У той жа час у адказ на недружалюбныя дзеянні Еўрасаюза Беларусь была вымушана прыняць меры: прыпынены ўдзел у ініцыятыве "Усходняе партнёрства", абмежаваны імпарт прадукцыі з некаторых краін, зроблены сіметрычныя крокі ў візавай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі