ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2019, 10:56

Макей: Беларусь і Расія не плануюць уносіць папраўкі ў саюзны дагавор

Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія не плануюць уносіць папраўкі ў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ ідзе працэс распрацоўкі прапаноў па далейшым паглыбленні інтэграцыі. Ніякіх паправак (у саюзны дагавор. - Заўвага БЕЛТА) не прадугледжваецца", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што цяпер вядзецца размова аб поўнамаштабным выкананні мерапрыемстваў, якія прадугледжаны існуючым дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "На нейкім этапе ў выніку розных прычын тыя ці іншыя палажэнні не былі рэалізаваны, таму цяпер якраз ідзе работа над іх аналізам і распрацоўка прапаноў па поўнамаштабнай імплементацыі тых палажэнняў. Плюс ідзе дыскусія, як вырашаць праблемы, што сёння знаходзяцца на паверхні, па якіх ёсць нейкія разыходжанні або спрэчкі", - дадаў міністр.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ў Мінску адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, які запрошаны на цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні паглыблення інтэграцыі паміж краінамі.

На закрыцці II Еўрапейскіх гульняў таксама чакаюць прэзідэнтаў Таджыкістана і Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі