Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2018, 17:09

Макей арыентаваў паслоў на канчатковае зняцце абмежаванняў доступу на знешнія рынкі

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей звярнуў увагу беларускіх паслоў за мяжой на неабходнасць прадаўжэння работы па канчатковым зняцці абмежаванняў на доступ беларускай прадукцыі на знешнія рынкі. Аб гэтым ён заявіў 13 ліпеня, падводзячы вынікі штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На парадку дня далейшай работы дыппрадстаўніцтваў таксама стаяць задачы па далейшай дыверсіфікацыі экспартных напрамкаў і ўзмацненне прагнознага складніка ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці.

Прадметна абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі работы МЗС і загранустаноў з улікам даручэнняў кіраўніка дзяржавы, сярод якіх цэнтральнае месца займае павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, нарошчванне і паляпшэнне якаснай структуры экспарту тавараў і паслуг. Кіраўнікі загранустаноў сарыентаваны на няўхільнае і безумоўнае выкананне актуальных знешнеэканамічных задач.

Акцэнтавана неабходнасць далейшых крокаў, накіраваных на садзейнічанне развіццю ўязнога турызму. Канкрэтызаваны асноўныя задачы загранустановам у рэгіянальным і краінавым разрэзах.

У час нарады абмеркавана шырокае кола пытанняў функцыянавання сістэмы МЗС з улікам сучасных патрабаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі