
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка, якая складваецца, патрабуе ад дыпламатаў новых дзеянняў у адказ на палітыку Захаду. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў на штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэты семінар з'яўляецца надзвычай важным, таму што мы жывём у вельмі няпростай абстаноўцы", - адзначыў Уладзімір Макей.
Міністр адзначыў, што калі год таму размова ішла аб нарастаючай гібрыднай эканамічнай і інфармацыйнай войнах у адносінах да Беларусі, якія патрабавалі прадуманых дзеянняў і рашэнняў у адказ, то цяпер сітуацыя стала больш складанай.
"Я сказаў бы, больш дыскамфортнай. Гэта патрабуе ад нас новых прадуманых дзеянняў у адказ", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.-0-


