Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 сакавіка 2019, 17:26

Макей абмеркаваў з паслом Кыргызстана падрыхтоўку мерапрыемстваў па эканамічнай і гуманітарнай тэматыцы

27 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Мінску Кубанычбекам Амураліевым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця беларуска-кыргызскіх адносін, уключаючы падрыхтоўку візітаў і правядзенне сумесных мерапрыемстваў па эканамічнай і гуманітарнай тэматыцы. Уладзімір Макей выказаў удзячнасць паслу Кыргызстана за актыўную работу па ўмацаванні адносін і пажадаў яму паспяховай работы на новай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі