Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 кастрычніка 2018, 14:11

Макей абмеркаваў з новым паслом Арменіі перспектывы двухбаковых адносін

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з новым паслом Арменіі Арменам Гевандзянам перспектывы двухбаковых адносін. Сустрэча адбылася з нагоды ўручэння паслом копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-армянскіх адносін і пацвердзілі гатоўнасць да далейшага нарошчвання ўзаемадзеяння паміж краінамі па шырокім спектры напрамкаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей павіншаваў Армена Гевандзяна з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўны ўклад у далейшую актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі