Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2021, 15:27

Макей абмеркаваў з Мезенцавым рэалізацыю інтэграцыйных дакументаў Саюзнай дзяржавы

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, дзейнасці Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, роля групы высокага ўзроўню ў вырашэнні актуальных пытанняў саюзнага будаўніцтва і парадак дня маючага адбыцца пасяджэння групы", - расказалі ў прэс-службе ведамства.

Як адзначылі ў МЗС, асаблівая ўвага была ўдзелена тэматыцы сістэмнага ўдзелу Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў рэалізацыі новых інтэграцыйных дакументаў і рашэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада 2021 года, стварэнню медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі