Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 сакавіка 2021, 10:20

Макей абмеркаваў з кубінскім калегам двухбаковыя адносіны і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Кубы Бруна Радрыгесам Парыльяй адбылася 26 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый", - расказалі ў МЗС.

Бакі канстатавалі неабходнасць далейшага развіцця палітычнага дыялогу, абмяняліся думкамі па асноўных міжнародных праблемах, што маюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі