Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 красавіка 2022, 10:31

Макей абмеркаваў з Федэральным прэзідэнтам Швейцарыі пытанні рэгіянальнай бяспекі і сітуацыю ва Украіне

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Федэральным прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Іньяцыа Касісам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні рэгіянальнай бяспекі, сітуацыя ва Украіне і звязаныя з ёй гуманітарныя выклікі для краін Еўропы, санкцыйная тэматыка, стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін.

Кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў нязменныя намаганні нашай краіны па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне шляхам перагавораў, меры Беларусі па прыёме ўкраінскіх бежанцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі