Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2022, 09:01

Макей аб сустрэчах Лукашэнкі ў Самаркандзе: дасягнуты канкрэтныя і вельмі прадметныя дамоўленасці

16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. На сустрэчах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Самаркандзе дасягнуты канкрэтныя і прадметныя дамоўленасці. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у кулуарах саміту ШАС у Самаркандзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Графік знаходжання Прэзідэнта ў Самаркандзе вельмі насычаны, і гэта паказалі першыя мінуты яго знаходжання на ўзбекскай зямлі. Адбылося некалькі сустрэч, у прыватнасці з Прэзідэнтам Узбекістана, генсакратаром ШАС, прэм'ер-міністрам Пакістана, Старшынёй КНР. Дамоўленасці дасягнуты канкрэтныя і вельмі прадметныя", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У час перагавораў у Самаркандзе Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў падвялі вынікі двухбаковага супрацоўніцтва за апошнія гады. Прэзідэнты канстатавалі, што за мінулыя 5 гадоў тавараабарот паміж краінамі вырас у пяць разоў.

"Падрыхтавана дарожная карта па нашым супрацоўніцтве, якая прадугледжвае перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. Прэзідэнтамі звернута асаблівая ўвага на неабходнасць безумоўнага выканання ўсіх дамоўленасцей. Ёсць разуменне, што кантакты на вышэйшым узроўні павінны быць прадоўжаны. Даручана прапрацаваць да будучай сустрэчы нашых кіраўнікоў канкрэтныя праекты", - адзначыў міністр.

Вельмі цікавай, важнай і цёплай Уладзімір Макей назваў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Пакістана. "У нас існуюць вялікія напрацоўкі з гэтай краінай. На жаль, апошнім часам тавараабарот крыху знізіўся. Але прэм'ер-міністр Пакістана і Прэзідэнт Беларусі дамовіліся, што ў бліжэйшы час мы абмяняемся дэлегацыямі, падрыхтуем канкрэтны план нашага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву. Думаю, на працягу вельмі кароткага часу будзе арганізавана наступная сустрэча нашых кіраўнікоў, на якой гэтыя планы маглі б быць падпісаны", - дадаў кіраўнік МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі