ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2021, 09:00

Макей аб рэакцыі заходніх краін на сітуацыю з самалётам Ryanair: гэта спланаваная правакацыя

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў спланаванай правакацыяй рэакцыю палітыкаў заходніх краін на сітуацыю з самалётам Ryanair. Аб гэтым ён заявіў 24 мая журналістам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не спецыялісты, падкрэсліваю, а палітычныя дзядзькі і цёткі на Захадзе, якія валодаюць уладай, уладнымі рычагамі, літаральна на працягу 10-15 мінут пасля атрымання інфармацыі аб гэтым інцыдэнце з самалётам пачалі ўжо рабіць адпаведныя палітычныя заявы. Зразумела, з абвінавачаннямі ў адрас Беларусі. Гэта не можа не насцярожваць, і мы разглядаем гэта як спланаваныя, скаардынаваныя дзеянні і спланаваную правакацыю. Таму, зразумела, мы будзем адказваць на такія рэчы. Мы не зацікаўлены ў нагнятанні сітуацыі, абстаноўкі. Шмат разоў падкрэслівалася і гаварылася аб тым, што Беларусь зацікаўлена ў тым, каб развіваць нармальныя адносіны з усімі дзяржавамі, уключаючы Латвію і іншых суседзяў. Але калі аб Беларусь і яе народ будуць спрабаваць выцерці ногі, то такія дзеянні не могуць і не павінны заставацца без адказу. Менавіта таму 24 мая пасол Латвіі быў запрошаны ў МЗС і яму былі зроблены адпаведныя прапановы", - сказаў Уладзімір Макей.

Як паведамлялася, 23 мая самалёт авіякампаніі Ryanair, які выконваў рэйс па маршруце Афіны - Вільнюс, пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі, падаў сігнал аб узнікненні аварыйнай сітуацыі. Аэрапорт атрымаў паведамленне ў 12.50. Борт FR4978 падаў умоўны код 7700 - гэта асноўны аварыйны код, які сведчыць аб тым, што на борце ўзнікла аварыйная сітуацыя. Прычынай сігналу трывогі стала паведамленне аб мініраванні паветранага судна.

Па рашэнні камандзіра паветранага судна ў 13.15 па мінскім часе самалёт паспяхова зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе на стаянцы самалёт ужо сустракалі аварыйна-выратавальныя разлікі аэрапорта, хуткая дапамога, супрацоўнікі службы авіяцыйнай бяспекі, кінолагі. Неадкладна былі праведзены аператыўныя праверачныя мерапрыемствы, на месца прыбылі дадатковыя разлікі МНС, працавалі прадстаўнікі сілавых структур.

На борце самалёта знаходзілася 123 пасажыры. Усе яны прайшлі дадатковы кантроль на авіяцыйную бяспеку і былі дастаўлены ў транзітную зону аэрапорта для праверачных мерапрыемстваў. Багаж быў зняты з рэйса і таксама прайшоў дадатковую праверку на бяспеку. Паведамленне аб мініраванні не пацвердзілася. У 20.48 самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Вільнюс.

Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факце заведама беспадстаўнага паведамлення аб небяспецы па ч.1 арт.340 КК.

Што датычыцца прычын запрашэння ў МЗС пасла Латвіі, то гэта звязана з інцыдэнтам у Рызе з дзяржаўным сцягам Беларусі. Гэтымі днямі там праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін - удзельніц турніру. 24 мая мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белую сімволіку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі