Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лютага 2022, 12:27

Макей аб напружанасці вакол Украіны: ніхто не збіраецца нападаць

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падкрэслівае, што ніхто не збіраецца нападаць на Украіну, што ў тым ліку было заяўлена ў час нядаўняй тэлефоннай размовы міністраў абароны Беларусі і Украіны. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве Кіева. Ён падкрэсліў, што Беларусь заўсёды выступае за адкрыты дыялог і гатова весці яго па любых значных пытаннях.

"Пытанні абмяркоўваліся ў станоўчым ключы. Шмат што ўдалося растлумачыць для абодвух бакоў, у першую чаргу для ўкраінскага. З нашага боку дакладна прагучала заява аб тым, што ніхто не збіраецца нападаць", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі