Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 верасня 2019, 12:32

Макей аб адносінах Беларусі з ААЭ: ёсць узаемны інтарэс да паглыблення супрацоўніцтва

13 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў ёсць узаемная зацікаўленасць у развіцці і паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей напярэдадні перагавораў у Палацы Незалежнасці паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць узаемная зацікаўленасць у развіцці і паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва. Мы бачым не толькі цікавасць, але і канкрэтныя перспектывы і галіны, дзе гэта супрацоўніцтва можа развівацца. Мы вырабляем шэраг рэчаў, у якіх зацікаўлены ААЭ, і наадварот. Узаемны інтарэс прысутнічае. Ёсць разуменне таго, што неабходна стратэгічнае бачанне развіцця нашага супрацоўніцтва. Гэтым і тлумачыцца сённяшні афіцыйны візіт наследнага прынца ў Беларусь", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што ў бягучым годзе паміж краінамі назіраецца значны рост тавараабароту, у тым ліку беларускага экспарту. "Гэта не толькі адзінкавыя нейкія рэчы, а шырокая наменклатура прадукцыі - і прамысловай, і сельскагаспадарчай. Мы маем намер захаваць гэту дынаміку і ў далейшым", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр выказаў упэўненасць, што сустрэча і перагаворы на вышэйшым узроўні нададуць новы сур'ёзны імпульс развіццю доўгатэрміновага стратэгічнага супрацоўніцтва з ААЭ ва ўсіх без выключэння сферах.

Узаемны гандаль Беларусі і ААЭ дынамічна развіваецца. Са студзеня па ліпень 2019 года тавараабарот дасягнуў $55,1 млн (133,4 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года), экспарт склаў $44 млн і павялічыўся на 33,8 працэнта, імпарт - $11,1 млн, павялічыўся на 32,5 працэнта. У 2018 годзе тавараабарот склаўся на ўзроўні $72,3 млн, з якіх $58 млн прыпала на экспарт, $14,3 млн - на імпарт. У Беларусь з ААЭ паступіла $44 млн прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў 2018 годзе (гэта ў 2,3 раза больш, чым у 2017-м). За студзень-чэрвень бягучага года аб'ём інвестыцый склаў $26,9 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі