Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2021, 10:03

Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выступіць на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах і прыме ўдзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.

Таксама на палях Генасамблеі запланаваны двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Макея з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі