Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 чэрвеня 2018, 11:45

Махаджан: узаемная падтрымка на міжнароднай арэне - сімвал беларуска-індыйскай дружбы

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемная падтрымка на міжнароднай арэне - гэта сімвал беларуска-індыйскай дружбы. Аб гэтым спікер ніжняй палаты парламента Індыі Сумітра Махаджан заявіла на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы адносіны заснаваны на дружбе, якая склалася гістарычна. Тая падтрымка, якую мы аказваем адзін аднаму на міжнароднай арэне - гэта, вядома, сімвал і знак гэтай дружбы", - сказала Сумітра Махаджан. Разам з тым яна заўважыла, што краінам неабходна развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны.

Пазіцыі Беларусі і Індыі па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня супадаюць або блізкія. Канструктыўны характар мае ўзаемадзеянне па праваахоўнай тэматыцы ў ААН.

Індыя - найбольш буйны і перспектыўны гандлёвы партнёр Беларусі ў Паўднёвай Азіі. У 2017 годзе тавараабарот паміж краінамі перасягнуў $455 млн, павялічыўшыся амаль на 12 працэнтаў. Пры гэтым Беларусь мае дадатнае сальда $161 млн. У студзені-сакавіку беларускі экспарт склаў $95 млн і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 39,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі