Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2019, 15:09

Лукашэнка стаў самым папулярным замежным палітыкам па выніках сацапытання ва Украіне

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаны найбольш папулярным замежным палітыкам па выніках сацапытання, праведзенага ўкраінскім аналітычным цэнтрам "Новая Еўропа", паведамляе БЕЛТА.

Праведзенае апытанне датычылася чаканняў украінцаў па асобных аспектах знешняй палітыкі будучага прэзідэнта Украіны. Адказваючы на ​​пытанне, з каго будучы прэзідэнт Украіны павінен браць прыклад і на чый стыль раўнавацца ў прыняцці рашэнняў і палітычных паводзінах, 13,44 працэнта апытаных назвалі Аляксандра Лукашэнку. На другім месцы ва ўкраінцаў - Федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель з 9,83 працэнта. На трэцім месцы - Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ з 4,71 працэнта. У лік найбольш папулярных у гэтым плане палітыкаў таксама ўвайшлі прэзідэнты Польшчы, ЗША, Расіі, Францыі, Турцыі, прэм'ер-міністры Канады і Ізраіля.

Сацыялагічнае даследаванне складалася з чатырох хваль асабістых інтэрв'ю. У час кожнай з іх было апытана не менш як 2 тыс. грамадзян Украіны ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшым. Сацыялагічная выбарка адпавядае размеркаванню дарослага насельніцтва Украіны па ўзросце, полу, абласцях і тыпах населеных пунктаў. Хібнасць выбаркі не перасягае 2,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі